На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
Беларускія вышыванкі нарэшце з падручнікаў гісторыі прыйшлі на старонкі глянцавых часопісаў, піша «Салідарнасць». У апошнім (лістападаўскім) нумары часопіса «ICON» з’явілася фотасесія, дзе ў якасці мадэляў выступілі дзве «Міс Беларусь» Вольга Антропава і Вольга Хіжынкова.
«Асабліва радуе той факт, што сёння чароўнасць вытанчаных лэдзі з беларускім пашпартам можна (і нават трэба) падкрэсліць не рэчамі, зробленымі дзесьці ў Італіі/Амерыцы/Францыі/Турцыі, а чымсьці родным, зразумелым і вельмі блізкім», — адзначае ICON.
Трэба прызнаць, фотасесія атрымалася вельмі гламурнай і адначасова душэўнай.
«Быць беларусамі і любіць сваю краіну яшчэ ніколі не было так модна, як цяпер. Прычым рабіць гэта шчыра, і ад усёй душы, а не таму, што хтосьці гэтую любоў навязвае…», — піша ICON.
Хочам адзначыць, што гэтая тэндэцыя вельмі добрая, тым больш такія нацыянальныя прыгажуні толькі радуюць вока.
Вышымайкі для мадэляў былі прадстаўлены інтэрнэт-крамай symbal.by.
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.